25.10.2024
Каб мова родная гучала!

Навучанне дашкалят роднай беларускай мове праходзіць не толькі падчас заняткаў, але і праз розныя віды дзейнасці. Так выхаванцы рознаўзроставай групы №4 падрыхтавалі беларускае народнае свята з песнямі, танцамі, гульнямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі добра падрыхтаваліся да выступлення, старанна выконвалі свае ролі, правільна і чыста размаўлялі па-беларуску.