Сёння да нас прыйшло свята, якое мае назву Каляды.
Гэта беларускае традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца.
Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцелiцы, адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi.
Дарослыя гаварылi дзецям перад Калядамi: «Дзецi, дзецi! Бачыце — сонейка нiзка, Каляда блiзка, хутка прыедзе на сiвым канi».