24.03.23
Акцыя "Гадзіна Зямлі"

Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у глабальнай акцыі "Гадзіна Зямлі" і адключыць святло 25 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30!

Гадзіна Зямлі-гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 15-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя-гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі - гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ўбаку. Так, толькі ў Мінску традыцыйна адключаецца падсвятленне такіх знакавых аб'ектаў, як стадыён "Дынама", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Бацькаўшчыны